БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на вялікія выходныя. Прыемнага мала

24.04.2020 / 12:48

Nashaniva.com

Стане халадней.

Фота Надзеі Бужан

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па поўдні месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер заходні з пераходам на паўночны ўмераны, днём парывісты. Уначы +3..+9°С, максімальная днём +10..+16°С, па паўднёвым усходзе +17..+19°С, піша pogoda.by.

У нядзелю, 26 красавіка, стане халадней. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па паўднёвым усходзе парывісты. Ноччу -4..+2°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +5°С, максімальная днём +7..+13°С.

У панядзелак, 27 красавіка, кароткачасовыя дажджы ў асобных раёнах. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу -3..+3°С, максімальная днём +8..+15°С, па паўднёвым захадзе да +17°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула