БЕЛ Ł РУС

Першая ахвяра «кароны» ў Гарадку? Памёр 58-гадовы мужчына

28.04.2020 / 15:15

УШ

удакладнена

Аляксандр Булаеў, які працаваў на Гарадоцкім прадпрыемстве кацельняў і цеплавых сетак, адзначыў свой 58-ы дзень народзінаў у віцебскай бальніцы. Раніцай 28 красавіка мужчына памёр, паведамляе Haradok.info.

Булаеву дыягнаставалі пнеўманію, спачатку паклалі ў бальніцу ў Гарадку. Але стан пагаршаўся, і мужчыну перавезлі ў Віцебск. Там яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Жонка Булаева працуе медсястрой. У яе першы тэст на каранавірус быў пазітыўны, выніку другога пакуль няма.

Аляксандру таксама зрабілі тэст, цяпер чакаюць яго выніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула