БЕЛ Ł РУС

У Босніі пачалі аслабляць каранцін — і колькасць новых выпадкаў каранавіруса рэзка ўзрасла

29.04.2020 / 19:11

Nashaniva.com

Боснія і Герцагавіна ў сераду паведаміла пра найбольш рэзкі штодзённы рост колькасці новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў гэтым месяцы пасля таго, як у краіне пачалі аслабляць каранцін, піша Reuters.

Па афіцыйных даных, за папярэднія 24 гадзіны былі зарэгістраваныя 93 новыя выпадкі заражэння і дзве смерці, у параўнанні з 20 новымі выпадкамі днём раней і 49 выпадкамі ў панядзелак.

Агульная колькасць інфіцыраваных узрасла да 1677, памерлі 65 чалавек. У краіне зрабілі тэсты 29 130 чалавек.

У Рэспубліцы Сербскай у панядзелак пажылым людзям дазволілі выходзіць з дому на тры гадзіны кожны працоўны дзень.

У іншай аўтаномнай вобласці краіны, Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, у пятніцу адмянілі начную каменданцкую гадзіну, а таксама дазволілі пажылым людзям і дзецям выходзіць з дому на некалькі гадзін раз у два дні.

Раней у Босніі дзейнічалі жорсткія абмежаванні для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, згодна з якімі пажылым людзям і дзецям наогул не дазвалялася пакідаць сваю кватэру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула