БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брагінскага раёна парушыў рэжым самаізаляцыі дзеля выпіўкі

29.04.2020 / 19:37

Nashaniva.com

У Брагінскім раёне мужчыну аштрафавалі праз парушэнне рэжыму самаізаляцыі на 810 рублёў, паведамляе міліцыя.

Напярэдадні мужчына вярнуўся з Масквы. Па правілах, яму трэба было сысці на каранцін. Фельчар папярэдзіла яго пра неабходныя абмежаванні. Але на наступны дзень падчас праверкі яго знайшлі дома п'яным. Як распавёў гаспадар дома, ён з'ездзіў у краму ў суседнюю вёску.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Брагінскі раённы суд аштрафаваў яго на 810 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула