БЕЛ Ł РУС

Брэсцкае «Дынама» і БАТЭ згуляюць у фінале Кубка Беларусі па футболе

29.04.2020 / 22:08

Nashaniva.com

Футбалісты барысаўскага БАТЭ прабіліся ў фінал розыгрышу Кубка Беларусі, адолеўшы па суме дзвюх сустрэч мазырскую «Славію».

Пасля паразы ў Мазыры ў першым паўфінальным матчы з лікам 0:1 сёння падапечныя Кірылы Альшэўскага на полі «Барысаў-Арэны» ўзялі рэванш — 2:0.

Першымі фіналістамі кубкавага розыгрышу сталі футбалісты брэсцкага «Дынама», якія па суме дзвюх паўфінальных гульняў перамаглі салігорскі «Шахцёр». У Брэсце дынамаўцы перамаглі з вынікам 2:0, а сёння ў Салігорску саступілі 2:4.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула