БЕЛ Ł РУС

Цана нафты Brent падымалася вышэй за $32 упершыню з 14 красавіка

6.05.2020 / 7:33

Nashaniva.com

Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у ліпені 2020 года на біржы ICE ў Лондане падымаўся на 17,9% — да $32,06 за бараль, сведчаць звесткі таргоў на 00:48.

Апошнім разам кошт нафты гэтай маркі быў вышэйшы за $32 14 красавіка 2020 года.

Кошт ліпеньскага ф'ючэрса на нафту WTI дасягаў $27,22 за бараль.

Раніцай 6 мая кошты знізіліся да $30,89 і $24,44 адпаведна.

Расейская нафта Urals каштуе $21,10 за бараль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула