БЕЛ Ł РУС

У Мінску 9 мая будзе не толькі парад. Вечарам — маштабны канцэрт на плошчы Перамогі

6.05.2020 / 8:38

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан з 9 мая 2019 года

9 мая, акрамя святочнага шэсця, будзе канцэрт. Пачнецца ён у 21.30. Мерапрыемствам займаецца Міністэрства культуры — праграма ўсё яшчэ ў стадыі падрыхтоўкі, піша Tut.by.

9 мая ўвечары пасля парада на плошчы Перамогі адбудзецца канцэрт. У Міністэрстве культуры пакуль не распавядаюць, хто будзе выступаць: «Канцэрт знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі».

Вядома толькі, што сярод выступоўцаў будзе Аляксандр Саладуха. Паводле яго слоў, у канцэрце будуць песні пра гарады-героі. Саладуха праспявае аб Мурманску.

Спявак распавёў, якія меры абароны ад каранавіруса будзе выконваць у дзень выступу.

— Я, як заўсёды, надзену маску. Мой кіроўца і мае сыны надзенуць маскі, і мы прыедзем на месца паркоўкі. У масцы дайду да сцэны і апрацую мікрафон. Пасля выступу зноў надзену маску і паеду на машыне дадому. У грымёрку заходзіць не буду, буду дыстанцыйна ад усіх знаходзіцца, — распавядае спявак.

Як распавёў музыка, рэпетыцыя канцэрту адбудзецца вечарам 8 мая.

Нам вядома, што на канцэрце не будзе Прэзідэнцкага аркестра, які раней акампанаваў выканаўцам 9 мая.

Рэжысёр мерапрыемства Аляксандр Вавілаў адмовіўся ад каментароў для TUT.BY. «Гэта ніжэй за маю годнасць», — сказаў ён.

Згодна з тэндарам на сайце дзяржзакупак, паслугі па тэхзабяспячэнні мерапрыемства абышліся ў 600 тысяч рублёў.

Па тэхнічнай канцэпцыі афармлення плошчы зразумела, што ў верхняй частцы манумента змантуюць панарамны экран - 46 метраў у даўжыню і 7,5 у вышыню. Канструкцыя будзе падобная на леташнюю.

Насупраць манумента змантуюць яшчэ чатыры двухбаковыя экраны меншага памеру.

У цэнтральнай частцы плошчы будзе партэр на 500 месцаў, а вакол манумента размесцяць каля 3 тысяч месцаў для гледачоў.

Пасля канцэрта 9 мая на 23.00 запланавана піратэхнічнае шоу, задзейнічаюць восем пунктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула