БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Латвіі: Трэба абавязаць усіх насіць маскі і тады змякчаць абмежаванні

6.05.2020 / 9:33

Nashaniva.com

Частку ўведзеных праз пандэмію COVID-19 абмежаванняў можна прыбраць, калі людзі ў грамадскіх месцах будуць насіць маскі. Такім меркаваннем у эфіры перадачы «Ранішняя панарама» на тэлеканале LTV падзяліўся прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш, піша Delfi.lv.

На яго думку, нашэнне масак дазволіць усім больш актыўна перамяшчацца, не надта моцна павялічваючы рызыку заражэння.

Карыньш удакладніў, што на прыродзе маску насіць не трэба — яна мае сэнс у тых месцах, дзе немагчыма захоўваць дыстанцыю ў два метры, напрыклад, у грамадскім транспарце.

Прэм'ер падкрэсліў, што мэта нашэння маскі — не самому не заразіцца, а іншых не заразіць. «Калі, напрыклад, у аўтобусе будзе адзін хворы, і ён чхне або кашляне — кроплі застануцца ў масцы і не трапяць на іншых», — патлумачыў ён.

У аўторак Карыньш абяцаў паступовае змякчэнне абмежаванняў.

У Латвіі за ўвесь час зафіксавана 896 выпадкаў каранавіруса, з 1 мая, за 5 дзён, прырост склаў усяго 26 чалавек.

896 выпадкаў — гэта 475 на 1 млн насельніцтва, у Эстоніі — 1711 (1290 на 1 млн), Літве — 1423 (523 на 1 млн), у Беларусі, нават паводле афіцыйных звестак, 1942 выпадкі на 1 млн чалавек.

У Латвіі ад каранавіруса памерлі 17 чалавек, найменшая колькасць з усіх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула