БЕЛ Ł РУС

У Воранаўскім раёне дзяўчына пакатала на капоце хлопца — у выніку цяжкая траўма

6.05.2020 / 12:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўначы 3 мая. 24-гадовая жыхарка Ліды была ў кампаніі знаёмых у Воранаўскім раёне і з дазволу знаёмага села за руль яго аўтамабіля, піша СК.

Пры гэтым уласнік аўто са сваім 19-гадовым сябрам сядзеў на капоце. Дзяўчына, не звяртаючы на ​​іх увагу, пачала рух. Праехаўшы каля 100 метраў з хуткасцю 20-30 км/г, 19-гадовы хлопец зваліўся з капота і стукнуўся галавой аб праезную частку.

З цяжкай траўмай галавы знаходзіцца на лячэнні ў медустанове.

У дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса. Яна патлумачыла, што не надала значэнне факту знаходжання хлопцаў на капоце. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула