БЕЛ Ł РУС

«З улікам, што паспяхова спынілі хвалю». Латвія, Літва і Эстонія з 15 мая адкрыюць унутраныя межы

6.05.2020 / 12:36

Nashaniva.com

visitestonia.com

Улады Латвіі, Літвы і Эстоніі дамовіліся з 15 мая адкрыць унутраныя межы, паведаміў у твітары прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш.

Considering the successful containment of #COVID19 across Baltics, in call with @ratasjuri and @Skvernelis_S agreed on opening of internal Baltic borders from May 15 and free movement of our citizens. The citizens arriving from other countries have to obey 14 day self-isolation.

— Krišjānis Kariņš (@krisjaniskarins) May 6, 2020

Аднак людзі, якія прыехалі ў краіны Балтыі з іншых дзяржаў пасля адкрыцця унутраных межаў, будуць абавязаныя на працягу 14 дзён выконваць самаізаляцыю, дадаў Карыньш.

У Латвіі, паводле звестак на 6 мая, каранавірус выяўлены ў 900 чалавек, 17 чалавек памерлі, 464 чалавекі выздаравелі. У Літве з моманту пачатку эпідэміі на COVID-19 захварэлі 1428 чалавек, 48 чалавек памерлі, 718 выздаравелі. У Эстоніі — 1713 чалавек, 55 чалавек памерлі, 264 выздаравелі.

Межы Эстоніі, Літвы і Латвіі былі закрытыя з сярэдзіны сакавіка.

Апошнія дні ў краінах рэгіструюцца лічаныя адзінкі выпадкаў захворвання. Статыстыка каранавіруса ў краінах Балтыі адкрытая, у тым ліку звесткі па раёнах.

Поспех Балтыі ў барацьбе з «каронай» звязваюць як з аператыўна ўведзенымі абмежаваннямі, так і з масавым і даступным тэставаннем. Тэстаў ва ўсіх краінах Балтыі ў пераліку на душу насельніцтва было праведзена ў 2—3 разы больш, чым у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула