БЕЛ Ł РУС

Доктар: Чалавек, які перахварэў на каранавірус, можа яшчэ два тыдні заражаць навакольных

6.05.2020 / 13:25

Nashaniva.com

Інкубацыйны перыяд каранавіруснай інфекцыі новага тыпу можа быць вельмі кароткім — ад 1 да 2 дзён, у сярэднім 5-6 дзён, даходзіць да 14 дзён. Аднак вядомыя выпадкі і больш працяглага інкубацыйнага перыяду. Пра гэта паведаміла падчас анлайн-стрыму 5 мая акушэр-гінеколаг, асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Святлана Жукоўская, пішуць Мінск-Навіны.

«Шляхі перадачы COVID-19 — паветрана-кропельны (пры кашлі, чханні, размове) і кантактна-бытавы — вірус асядае на паверхні і захоўваецца там ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак, — адзначыла С. Жукоўская.

— У той жа час каранавірус вельмі падступны. Чалавек можа перадаваць інфекцыю, нават калі ў яго няма сімптомаў. Гэтым і тлумачыцца глабальнае распаўсюджванне захворвання. Больш за тое, ёсць магчымасць заразіць іншых пасля таго, як сам выздаравеў.

Прычым, па дадзеных навуковых даследаванняў, такое выдзяленне вірусаў можа працягвацца да двух тыдняў», — сказала С. Жукоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула