БЕЛ Ł РУС

20-гадовая прадавачка з Астраўца прысабечыла 1076 рублёў

6.05.2020 / 14:45

Nashaniva.com

Касірку крамы з Астравецкага раёна падазраюць у крадзяжы выручкі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў гродзенскай міліцыі.

Адміністрацыя гандлёвага аб’екта звярнула ўвагу на нястачу ў касе і звярнулася ў міліцыю.

— Аказалася, што да знікнення выручкі мае дачыненне кантралёр-касір крамы. 20-гадовая дзяўчына на працягу некалькіх дзён брала грошы з касы. Шкода перавысіла 1076 рублёў, — распавялі ў міліцыі.

Крадзеж зафіксавалі камеры відэаназірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула