БЕЛ Ł РУС

Двое жыхароў Наваполацка атрымалі максімальны штраф за парушэнне самаізаляцыі

8.05.2020 / 17:37

Nashaniva.com

У Наваполацку міліцыя зафіксавала тры факты парушэння рэжыму самаізаляцыі, распавяла gorod214.by афіцыйны прадстаўнік Наваполацкага ГАУС Надзея Каспяровіч. Парушальнікаў выявілі падчас праверак.

У дачыненні да трох парушальнікаў рэжыму самаізаляцыі пачалі адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.4 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Два выпадкі ўжо разгледзелі ў судзе, у выніку людзі атрымалі максімальна магчымы штраф — 1350 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула