БЕЛ Ł РУС

За акцыю пратэсту з труной затрыманы актывіст «Моладзевага блока»

9.05.2020 / 17:38

Nashaniva.com

Міхась Варанцоў на судзе 8 студзеня

Затрыманы грамадскі актывіст Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РУУС, імаверна Фрунзенскага раёна. Інфармацыя ўдакладняецца, паведамляе spring96.org.

Нагадаем, 8 мая «Моладзевы Блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула