БЕЛ Ł РУС

Навуковец з Кітая назваў самую небяспечную ўласцівасць каранавіруса

9.05.2020 / 23:46

Nashaniva.com



Фота Надзеі Бужан

Высокая заразнасць каранавіруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19, з'яўляецца яго самай небяспечнай уласцівасцю. Пра гэта заявіў кітайскі вірусолаг, прафесар Чжун Наньшань, паведамляе РБК са спасылкай партал «Хуаньцюван»

Па словах прафесара, SARS-CoV-2 перадаецца хутчэй і лягчэй за сезонны грып, ВРВІ або каранавірус MERS. Таму для барацьбы з гэтай інфекцыяй трэба чатыры кампаненты: ранняя абарона, ранняе выяўленне, ранняя дыягностыка і ранняя ізаляцыя, адзначыў Чжун Наньшань.

Пад ранняй абаронай маецца на ўвазе нашэнне масак і пальчатак, мыццё рук і захаванне сацыяльнай дыстанцыі. Гэтыя меры здольныя абараніць чалавека, бо каранавірус перадаецца пры непасрэдных кантактах або праз паверхні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула