БЕЛ Ł РУС

Рэальная колькасць брытанцаў, якія сканалі ад каранавіруса, удвая перавышае афіцыйныя лічбы

13.05.2020 / 22:51

Nashaniva.com

Рэальная колькасць людзей, якія памерлі ў Брытаніі ад COVID-19, практычна ўдвая перавышае афіцыйныя лічбы, піша BBC.

Па даных, якія абвяшчаў брытанскі ўрад на 1 мая, колькасць памерлых ад каранавіруса на той момант складала крыху больш за 28 тысяч чалавек.

Але калі ўзяць усе ўлічаныя да гэтай даты смерці, то лічба будзе большая: прыкладна ў 36 тысяч пасведчаннях аб смерці згадваецца COVID-19.

Калі звярнуцца да звычайнага статыстычнага метаду — узяць усе смерці звыш за сярэдні паказчык, то атрымаецца больш за 50 тысяч памерлых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула