БЕЛ Ł РУС

На МКАД кіроўца наехаў на бардзюрны камень — аўтамабіль перакуліўся

18.05.2020 / 11:12

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося а другой ночы, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

54-гадовы кіроўца «Фальксвагена», рухаючыся па ўнутраным кальцы МКАД з боку вул. Усіхсвяцкай у напрамку вуліцы Скарыны, на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці наехаў на бардзюрны камень, у выніку чаго аўто перакулілася.

Вадзіцель з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. У салоне ён знаходзіўся адзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула