БЕЛ Ł РУС

Суд вынес прысуд былому кіраўніку Браслаўскага раёна

19.05.2020 / 17:14

Nashaniva.com

Віцебскі абласны суд сёння вынес прысуд былому старшыні Браслаўскага райвыканкама Уладзіміру Дранеўскаму і яго жонцы, экс-начальніку аддзела эканомікі выканкама Алене Дранеўскай, паведамляе БелТА.

Суд прысудзіў Уладзіміра Дранеўскага да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго жонка правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму чатыры гады. Акрамя таго, муж і жонка на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула