БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі забаранілі мяняць пол у дакументах

20.05.2020 / 22:28

Nashaniva.com

Парламент Венгрыі прыняў законапраект аб адмене юрыдычнага прызнання трансгендарных людзей, паведамляе The Guardian.

Законапраект быў прапанаваны кіруючай партыяй прэм'ер-міністра Віктара Орбана Фідэс. Закон забараняе трансгендарным мужчынам і жанчынам змяняць пол у пасведчаннях аб нараджэнні і іншых пасведчаннях асобы. У гэтых дакументах будзе пазначацца «пол пры нараджэнні».

Праваабаронцы рэзка раскрытыкавалі рашэнне венгерскага парламента, падкрэсліўшы, што новыя правілы справакуюць хвалю дыскрымінацыі ў венгерскім грамадстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула