БЕЛ Ł РУС

Каранавірус выявілі ў грудным малацэ

22.05.2020 / 21:57

Nashaniva.com

Нямецкія вірусолагі ўпершыню выявілі новы каранавірус у грудным малацэ, паведамляе DW.

У даследаванні ўзялі ўдзел дзве жанчыны, якія пасля родаў знаходзіліся ў адной палаце і паказалі станоўчы тэст на каранавірус.

У адной з іх сімптомы каранавіруса з'явіліся ў першыя некалькі дзён, яе разам з дзіцём адразу ж ізалявалі. У другой жанчыны сімптомы з'явіліся пасля выпіскі з бальніцы. Іх дзеці таксама інфіцыраваліся каранавірусам.

Навукоўцы выявілі каранавірус у малацэ толькі ў другой жанчыны. Пры гэтым пасля выздараўлення каранавіруса ў грудным малацэ больш не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула