БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Усход» адбылося задымленне ў памяшканні для персаналу. Выязджалі ратавальнікі

24.05.2020 / 14:30

Nashaniva.com

Уваход у вестыбюль станцыі метро «Усход» зачынены, унутры працуюць ратавальнікі. Папярэдне — адбылося кароткае замыканне.

Таксама да станцыі прыбыла хуткая дапамога.

Ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне на станцыі метро «Усход». Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў адным з памяшканняў для работнікаў метро ў тунэлі.

Вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб'екта. Тэхніка высылаецца аўтаматычна паводле нумара выкліку. Калі нічога сур'ёзнага не адбываецца, то аўтамабілі вяртаюцца ў падраздзяленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула