БЕЛ Ł РУС

У Гомельскім раёне п'яны таксіст ездзіў па чыгуначных пуцях і захрас

25.05.2020 / 17:37

Nashaniva.com

Сёння каля шостай раніцы ў раёне станцыі «Зяброўка» на чыгуначных пуцях захрас таксіст, паведамляюць Моцныя навіны.

Па словах відавочцаў, п'яны кіроўца вырашыў заняцца каскадзёрствам, але, пераехаўшы некалькі пуцей, захрас.

З-за таго, што кіроўца паводзіў сябе вельмі агрэсіўна, яму прыйшлося надзець кайданкі. ДАІ праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула