БЕЛ Ł РУС

У Старых Дарогах пяцігадовы хлопчык засунуў нагу ў радыятар і не змог дастаць

27.05.2020 / 08:56

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 26 мая ў кватэры на вул. Крывашэіна, піша 112.by.

Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што хлопчык, гуляючы ў пакоі, засунуў нагу ў радыятар сістэмы ацяплення і самастойна дастаць не змог. Мама адразу выклікала ратавальнікаў.

Работнікі МНС пры дапамозе падручных сродкаў вызвалілі нагу хлопчыка.

Дзіця ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула