БЕЛ Ł РУС

Біскуп Антоні Дзям’янка выпісаны са шпіталя

27.05.2020 / 16:28

Nashaniva.com

Біскуп Пінскі, што апякуецца касцёламі на Брэстчыне і Гомельшчыне, трапіў у шпіталь напрыканцы красавіка з-за праблем з сэрцам.

Як паведаміў парталу Catholic.by канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка, стан здароўя біскупа Пінскага палепшыўся настолькі, што гэта дазволіла яму вярнуцца дадому.

«Цяпер біскуп Антоні набіраецца сіл, каб у бліжэйшы час вярнуцца да звычайнага рытму жыцця і пастырскага служэння. Яго Эксцэленцыя дзякуе ўсім вернікам і людзям добрай волі за малітву і падтрымку падчас лячэння»,— дадаў святар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула