БЕЛ Ł РУС

У шпіталях Новай Зеландыі не засталося пацыентаў з каранавірусам

27.05.2020 / 19:54

Nashaniva.com

У Новай Зеландыі ў шпіталях не засталося хворых на каранавірус, паведамляе CNN.

Зараз у бальніцах пасля выпіскі апошняга чалавека няма ніводнага пацыента з COVID-19.

На гэты момант зафіксаваны 21 актыўны выпадак каранавіруса, але гэтыя хворыя не шпіталізаваны.

У Новай Зеландыі не зарэгістравана новых смерцяў і ўжо пяты дзень запар няма новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула