БЕЛ Ł РУС

Жыровіцкі манастыр зняў каранцін

1.06.2020 / 10:59

Nashaniva.com

viedaj.by

Жыровіцкі манастыр з 1 чэрвеня зняў каранцін, уведзены ў красавіку з-за каранавіруса.

«Паведамляем Вам пра тое, што Успенскі Жыровіцкі манастыр і дамы паломнікаў 1 чэрвеня зноў адчыняюць свае дзверы для жадаючых наведаць святую мясціну. Службы ў манастыры здзяйсняюцца штодня», — гаворыцца ў паведамленні на сайце манастыра.

Пры гэтым у манастыры заклікалі наведвальнікаў выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруса: сацыяльнае дыстанцыяванне, асабістую гігіену, рэспіраторны этыкет.

20 красавіка стала вядома, што Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах і Жыровіцкі манастыр знаходзіліся ў рэжыме каранціну. У гэты дзень быў шпіталізаваны з пнеўманіяй рэктар семінарыі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалька). У Слонімскую цэнтральную раённую бальніцу быў дастаўлены 41 чалавек з манастыра і семінарыі ў Жыровічах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула