БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі гаспадар дома прагнаў са свайго ўчастка прэм'ера краіны, які даваў там інтэрв'ю ВІДЭА

4.06.2020 / 16:19

Nashaniva.com

Гаспадар прагнаў з участка каля яго дома прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана, што даваў там інтэрв'ю. Пра гэта паведамляе Sky News Australia.

Прэс-канферэнцыя прэм'ер-міністра з удзелам членаў парламента была перапыненая мужчынам, які выйшаў з дома.

«Можаце вы ўсе сысці з травы, калі ласка? Гэй, рабяты, я толькі што яе засеяў!» — сказаў ён.

Палітык выбачыўся, ступіў назад і папрасіў прэсу таксама адступіць. Пасля гэтага ён паказаў вялікі палец мясцоваму жыхару і працягнуў прэс-канферэнцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула