БЕЛ Ł РУС

У Мазыры затрымалі фермера, у парсюкоў якога «браў інтэрв'ю» Ціханоўскі

5.06.2020 / 19:29

Аляксандар Вянгура.

5 чэрвеня ў Мазыры затрымалі фэрмэра Аляксандра Вянгуру. Пра яго здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі і «браў інтэрвію» ў ягоных парсюкоў — «прыкарытнікаў», паведамляе Свабода.

Учора ў фэрмэра быў ператрус, забралі ноўтбук.

«Сёньня ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. Мне ў дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю», — сказала жонка фэрмэра Ірына.

Сёньня ў Мазыры таксама затрымалі Аляксандра Цуранава і Дзяніса Коласа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула