Лукашэнка: Маску на вуліцы я вам не раю насіць, а ў памяшканні — калі ў вас ёсць жаданне
6 чэрвеня падчас наведвання Магілёва Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаўся на тэму каранавіруса. Сюжэт паказалі ў эфіры канала СТБ.
«Вось маску на вуліцы я вам не раю насіць. Маску, калі ўжо хочаце, — у памяшканні. Гэта вы сабе заразу туды закінеце і будзеце яе трымаць маскай. Таму старайцеся на вуліцы хадзіць без маскі, а ў памяшканні, калі ў вас ёсць жаданне. Ну лепш у храм прыходзьце», — выказаўся Лукашэнка.