БЕЛ Ł РУС

Мэр Масквы абвясціў пра адмену абмежаванняў у горадзе

8.06.2020 / 14:38

Nashaniva.com

ТАСС

З 9 чэрвеня ў Маскве адмяняюцца пропускі, рэжым самаізаляцыі і графік прагулак, піша «Дождь».

Таксама заўтра адчыняюцца цырульні і салоны прыгажосці, адмяняюцца абмежаванні паслуг каршэрынгу.

З 23 чэрвеня ў Маскве адкрыюцца кафэ і фітнес-клубы, а таксама дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі на вуліцах.

Сабянін дадаў, што верагоднасць заражэння каранавірусам знізілася, але не знікла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула