БЕЛ Ł РУС

Больш за палову пратэставаных жыхароў Бергама маюць антыцелы да каранавіруса

9.06.2020 / 22:46

Nashaniva.com

У італьянскай правінцыі Бергама правялі выбарачнае тэставанне жыхароў на антыцелы да каранавіруса, і яно паказала станоўчы вынік у 57% пратэставаных, паведамляе Reuters.

Усяго ў перыяд з 23 красавіка па 3 чэрвеня на антыцелы ў Бергама пратэставалі 20 369 чалавек.

У 57% з 9965 жыхароў выявілі антыцелы. Гэта значыць, што яны кантактавалі з каранавірусам.

Большасць людзей з выбаркі былі жыхарамі найбольш пацярпелых раёнаў. Многія з іх былі пад каранцінам.

Паводле афіцыйных звестак, ад каранавіруса памерлі 3100 жыхароў правінцыі Бергама, або 0,3% насельніцтва. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула