БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца Nissan падбіла дзяўчынку на электрасамакаце

10.06.2020 / 7:18

Nashaniva.com

Як паведамляе тэлеграм ДАІ Мінска, 29-гадовая кіроўца аўтамабіля «Нісан» рухалася па вуліцы Гарадзецкай і падчас павароту направа на вуліцу Гінтаўта здзейсніла наезд на 10-гадовую дзяўчынку, якая пераязджала праезную частку па веладарожцы на электрасамакаце на дазваляльны сігнал святлафора.

Дзяўчынка дастаўленая ў бальніцу. Папярэдне ў яе дыягнаставаная закрытаня чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар мяккіх тканак галавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула