БЕЛ Ł РУС

Беларусы не паляцяць у Чарнагорыю 16 чэрвеня. Краіна ссунула палёты на два тыдні

10.06.2020 / 8:53

Nashaniva.com

flickr.com

Анансаваны чартар у Чарнагорыю, што меркаваўся 16 чэрвеня, не адбудзецца. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (toursoyuz.by) са спасылкай на кансалідатара рэйса, кампанію «Аэратрэвел».

Прычына — неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка ў нашай краіне.

У сувязі з нарматыўнымі актамі Беларусі і Чарнагорыі заказчыкам рэйса прынятае рашэнне чартарную праграму ў Ціват пачаць з 1 ліпеня.

Чарнагорыя раней абвясціла сябе краінай, свабоднай ад каранавіруса (там няма ніводнага хворага), і адкрыла межы для грамадзян з 130 краін. Для ўсіх астатніх краіна гатовая адчыніць дзверы з 1 ліпеня — пры ўмове прымальнай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

Штотыдзень Інстытут грамадскага здароўя Чарнагорыі вызначае спіс дзяржаў, жыхары якіх могуць прыязджаць у краіну без неабходнасці правесці 14 дзён у самаізаляцыі.

Галоўны крытэр — у краіне, адкуль прыбывае падарожнік, павінна быць менш за 25 актыўных выпадкаў каранавіруса на 100 тысяч насельніцтва.

У Беларусі зараз, згодна з Сусветнай метрыкай, 25 477 актыўных выпадкаў, або 269 на 100 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула