БЕЛ Ł РУС

У чацвер будзе пекла, а ў суботу стане крыху халадней

10.06.2020 / 11:27

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

У чацвер, 11 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, — пра гэта паведамілі sb.by у Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Уначы +16 …+21, днём па краіне ад 28 да +34. Pogoda.by ўдакладняе, што ў Мінску заўтра да +32.

У пятніцу месцамі навальніцы. Уначы — +16 да +21, днём ад +28 да +34, у паўночных раёнах +24…+27.

У суботу, 13 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу +13…+20, днём да +20…+27, у паўднёвых раёнах да +30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула