БЕЛ Ł РУС

«Часы змяніліся»: брытанскія стрымінгавыя сэрвісы выдалілі папулярны серыял праз расізм

10.06.2020 / 19:36

Nashaniva.com

Брытанскія стрымінгавыя сэрвісы Netflix UK, BBC iPlayer і BritBox адмовіліся ад трансляцыі серыяла Little BRITAIN. Ад яго пазбавіліся з-за расісцкіх жартаў, піша BBC.

Прадстаўнік BBC патлумачыў гэта тым, што «часы змяніліся».

Адзначаецца, што шоу неаднаразова крытыкавалася за высмейванне вобразаў цемнаскурых і азіятаў, таксама яго абвінавачвалі ў трансфобіі і жартах пра інвалідаў.

Little BRITAIN — гумарыстычнае скетч-шоу, якое выходзіла з 2003-га па 2008 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула