БЕЛ Ł РУС

На Зяленскага склалі пратакол з-за яго візіту ў кафэ ў каранцін

10.06.2020 / 21:8

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што за парушэнне каранцінных абмежаванняў падчас рабочай паездкі ў Хмяльніцкую вобласць яму выпісалі штраф, паведамляе «Укрінформ».

«Можна зняць маску, так лепш чуваць, а то будзе, як на Хмяльніччыне, выпішуць мне штраф — і, у прынцыпе, правільна зрабілі», — сказаў Зяленскі.

Паліцыя паведаміла, што ўладальнік хмяльніцкай установы аднавіў працу і абслугоўваў наведвальнікаў насуперак каранцінным абмежаванням на працу кафэ — таму былі складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, якія накіруюць на разгляд суда.

Пасля праверкі паліцэйскія склалі пратаколы на ўладальніка кафэ і наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула