БЕЛ Ł РУС

Ля Гродна на электрападстанцыі абрынуўся будынак. Шэсць чалавек у бальніцы

11.06.2020 / 16:54

Nashaniva.com

Фота МНС

Здарэнне адбылося 11 чэрвеня прыблізна ў 14.00 на падстанцыі ў Гожы, паведамляе Белэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

Паведамляецца, што адбылося разбурэнне будынка побач з сінхронным кампенсатарам. У падвальным памяшканні праводзіліся рамонтныя работы. 6 чалавек накіраваныя ў бальніцу для правядзення абследавання.

Фота МНС

Персанал падстанцыі і філіяла сумесна з ратавальнікамі МНС і супрацоўнікамі Следчага камітэта праводзяць абследаванне памяшканняў для высвятлення прычын здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула