БЕЛ Ł РУС

Пад Уздой легкавік сутыкнуўся з маршруткай: загінулі два чалавекі

15.06.2020 / 10:2

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 17:45 на аўтадарозе «Узда — Целякова — Гарбаты», паведамляе прэс-служба МУС.

46-гадовая кіроўца «Ровер 400» не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з маршруткай «Мэрсэдэс Спрынтар», ёй кіраваў 25-гадовы хлопец.

Жанчына і 41-гадовы пасажыр легкавушкі загінулі на месцы ДТЗ. Кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула