БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне мужчына атрымаў апёкі, закурыўшы каля адкрытага каналізацыйнага люка

15.06.2020 / 15:0

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 12 чэрвеня: у мясцовую бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены 59-гадовы майстар адной з арганізацый раёна, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

Фота СК

Высветлілася, што перад рамонтам водаправода ён закурыў цыгарэту каля адкрытага каналізацыйнага люка, у выніку чаго адбылося ўзгаранне пароў газу.

Мужчына атрымаў апёкі розных частак цела. Ён працягвае лячэнне, пагрозы яго жыццю няма.

Праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пацярпелы знаходзіўся ў момант здарэння ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула