Настаўнікам дадуць да летняга адпачынку па 0,5 аклада «на аздараўленне»
Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан
Урад прыняў рашэнне аб аднаразовай выплаце настаўнікам 0,5 акладу пры сыходзе ў працоўны адпачынак.
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада №342. У дакуменце сказана, што выплата робіцца «на аздараўленне».