БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне мужчына скочыў у ваду — і патануў

17.06.2020 / 11:20

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 16 чэрвеня непадалёк ад в. Крытышын, піша СК у сваім тэлегграм-канале.

Фота СК

36-гадовы мужчына нырнуў з драўлянага мастка ў раку і патануў. Як мяркуецца, ён ударыўся галавой аб дно вадаёма.

Днём раней у пажарна-тэхнічным вадаёме ў аграгарадку Марэвіль падчас купання патануў 47-гадовы жыхар Брэсцкага раёна.

У абодвух выпадках мужчыны перад купаннем пілі са знаёмымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула