БЕЛ Ł РУС

Фестываль Viva Braslav Open Air адменены

17.06.2020 / 15:50

Nashaniva.com

viva-braslav.by

Музычны фестываль Viva Braslav Open Air, які павінен быў прайсці ў Браславе 24 і 25 ліпеня, адменены. Пра гэты арганізатары мерапрыемства паведамілі ў сацсетках. Яшчэ літаральна нядаўна фестываль рэкламаваўся па тэлеканалах

— З вялікім шкадаваннем і болем у сэрцы паведамляем, што ў сувязі са мноствам знешніх фактараў і сусветнай пандэміяй COVID-19, якая працягваецца, намі было прынята рашэнне аб пераносе фестывалю на наступны год. На першым плане ў нас заўсёды бяспека нашых гасцей, якую прадаставіць на 100% у сённяшніх умовах не ўяўляецца магчымым.

Новыя даты фестывалю: 23 і 24 ліпеня 2021 года.

У гэтым годзе ў Браслаў планавалі прыехаць гурт ЛСП (Беларусь), Юлія Зіверт (Расія), Matrang (Расія), Манацік (Украіна), дуэт Bassjackers (Нідэрланды), Apashe (Канада) і інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула