БЕЛ Ł РУС

У Асіповіцкім раёне злачынцу знайшлі па кроплях крыві праз чатыры гады пасля злачынства

17.06.2020 / 19:30

Nashaniva.com

У сакавіку 2016 года ў Асіповіцкім раёне абрабавалі дачны дом: хтосьці разбіў акно на верандзе і скраў тэлевізар з прыстаўкай лічбавага тэлебачання, DVD-плэер і іншае. Адзін з крыміналістаў знайшоў на месцы злачынства два адбіткі рук, як пазней высветлілася — гаспадара і яго сябра. На акне і ў доме былі знойдзеныя сляды крыві. Па папярэдніх звестках, злачынец параніўся пабітым шклом, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Усё, што змаглі высветліць тады эксперты: кроў належыць мужчыну. І толькі праз 4 гады судмедэкспертам паступіў на аналіз узор крыві, які супаў з крывёй дачнага злодзея. Ім аказаўся 23-гадовы жыхар вёскі Градзянка.

На судзе хлопец не стаў адмаўляцца і цалкам прызнаў віну. Яму прызначылі штраф і абавязалі пакрыць матэрыяльны ўрон гаспадару дачы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула