БЕЛ Ł РУС

На выходных будзе спёка, а на панядзелак анансавалі пахаладанне

18.06.2020 / 11:38

Nashaniva.com

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

У пятніцу месцамі, а днём часткова па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Удзень — +26…+32°C.

У суботу дажджы пройдуць па большай частцы краіны, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём — ад +24°C на паўднёвым захадзе да +32°C на паўночным усходзе.

У нядзелю ўдзень — +23…+29°C, на паўднёвым усходзе — да +32°C, але ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах месцамі 20…22°C градусы цяпла.

У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім у краіну пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. У панядзелак, 22 чэрвеня, дзённы тэмпературны фон на большай частцы рэспублікі панізіцца да +18…+25°C, толькі ў паўднёвых раёнах будзе крыху цяплей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула