Лукашэнка: Пенсія, вядома, невялікая. Што маем, то маем
Аляксандр Лукашэнка анансаваў хуткае павышэнне працоўных пенсій, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас збору подпісаў уздымалася пытанне аб пенсіях. «Пенсія, вядома, невялікая. Што маем, то маем. Але я ўчора ўрад папрасіў (указ яшчэ не выйшаў). У нас дзесьці ў чацвёртым квартале планавалі павысіць пенсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанеслі тое павышэнне сюды. У нас крыху ёсць грошай. Мы павінны ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Але калі ветэраны, пенсіянеры ставяць пытанне, хоць 10-20 даляраў, але трэба дадаць зараз, каб вам было лягчэй», — дадаў кіраўнік дзяржавы.