БЕЛ Ł РУС

Мінскводаканал рэкамендуе зліваць ваду 10-15 хвілін

25.06.2020 / 07:27

Nashaniva.com

Мінскводаканал рэкамендуе выкарыстоўваць ваду ў ранішнія гадзіны на гаспадарча-бытавыя патрэбы і забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілін. Гэта паскорыць вывад вады з рэшткавым пахам з сістэм водазабеспячэння, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна»

Зараз якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў.

Водаканал нагадвае, за дадзеныя аб'ёмы вады плата спаганяцца не будзе.

Прафілактычныя працы на сетках водазабеспячэння ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёна праводзіліся ўсю ноч.

Прымаюцца ўсе неабходныя меры для нармалізацыі якасці вады ў кватэрах мінчан, гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула