БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін арыштаваны па крымінальнай справе: блогер Пятрухін

26.06.2020 / 08:51

Nashaniva.com

Сяргей Пятрухін, фота Рамана Кісляка

25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна арыштавалі і з Кобрынскага ІЧУ даставілі ў Мінск на Акрэсціна. Справа тычыцца падзей у Гродне. Праз тры дні яго перавядуць у СІЗА, паведамляе «Берасцейская вясна».

Блогер Аляксандар Кабанаў знік з ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста 20 чэрвеня. Супрацоўнікі ізалятара патлумачылі, што вязняў перавялі ў іншыя месцы праз дэзынфекцыю… Кабанава шукалі ў Кобрыне, Бярозе, Драгічыне… «Брэсцкая вясна» мяркуе, што Кабанаў таксама арыштаваны і зараз знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула