БЕЛ Ł РУС

Дачка Аверкава пра выбары-2020: Час перамен!

26.06.2020 / 11:16

Nashaniva.com

Тэлевядучая Вольга Аверкава-Літвінава, дачка вядучага АНТ Аляксандра Аверкава, апублікавала ў сваім інстаграме метафарычны допіс.

«Час перамен! Гэта фатаграфія маёй ночы/цемры. Зараз з дачкой чытаем кнігу пра дзяўчынку, якая змагаецца са страхам цемры. У канцы кнігі дзяўчынка перамагае страх, выявіўшы, што цемра — гэта прыгожа. Падняўшы галаву да неба, бачыць зоркі.

Нічога іншага посціць не хочацца. Нават зорак у гэтай цемры не відаць. Настолькі яна прытухлая, гэтак жудасна пахнучая, цемра, якая ўсё засланяе. Прайграецца адзін і той жа састарэлы сцэнар. Яшчэ з часоў школы. З часоў універсітэта. З часоў майго актыўнага прафесійнага жыцця. З часоў… З часоў… А дзяўчынка з кнігі — малайчына!..»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула