БЕЛ Ł РУС

На МКАД кіроўца пабачыў на дарозе казулю і ўрэзаўся ў агароджу

29.06.2020 / 9:22

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося а 4-й раніцы 27 чэрвеня, паведамляе прэс-служба ДАІ.

ДАІ

25-гадовы кіроўца «Пежо» ехаў па МКАД з боку в. Зацань у напрамку пр. Пераможцаў, пабачыў на праезнай частцы казулю.

У выніку экстраннага тармажэння аўто ўвайшло ў некіравальны занос і ўрэзалася ў металічную агароджу.

Пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула