БЕЛ Ł РУС

Суд у Лондане адмовіў рэжыму Мадуры ў доступе да венесуэльскага золата

2.07.2020 / 20:28

Nashaniva.com

Высокі суд Англіі і Уэльса адмовіўся задаволіць пазоў Цэнтральнага банка Венесуэлы, які патрабаваў ад Банка Англіі вярнуць яму раней размешчанае ў брытанскіх сховішчах золата коштам каля $1 млрд, паведамляе Reuters.

Сваё рашэнне суддзя растлумачыў неабходнасцю прытрымлівацца дактрыны аднаго голасу ў сувязі з тым, што ўлады Вялікабрытаніі яшчэ ў пачатку 2019 года адмовіліся лічыць Нікаласа Мадуру легітымным прэзідэнтам Венесуэлы, прызнаўшы ў якасці часовага кіраўніка Баліварыянскай рэспублікі Хуана Гуаідо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула